17 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аб'ёмы знешняга гандлю Беларусі катастрафічна упалі

11

У студзені-лістападзе 2009 года значна знізіліся аб'ёмы знешняга гандлю Беларусі са шмат якімі краінамі.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстата), экспарт ва ўсе краіны зменшыўся на 38,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў 19 млрд 60 млн даляраў ЗША, імпарт — на 30,4%, да 25 млрд 427,2 млн даляраў, перадае БелаПАН.

У гэты перыяд Беларусь гандлявала са 180 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 139 дзяржаваў, імпартавалася прадукцыя з 168 краінаў. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі: Расея — 47,3% ад агульнага аб'ёму таваразвароту; Нідэрланды — 7,7%; Нямеччына — 6,3%, Украіна — 6,1%; Латвія — 3,5%; Польшча — 3,2%; Кітай — 2,5%; Вялікабрытанія — 2,1%; Італія — 1,7%; Індыя — 1,3%; Бразілія — 1,2%.

Экспарт тавараў у Расею склаў 6 млрд 39,4 млн даляраў ЗША, што на 39,5% менш, чым за адзінаццаць месяцаў мінулага года; імпарт з Расеі — 14 млрд 986,6 млн (на 32,5% менш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 3 млрд 233,7 млн даляраў (на 36,7% менш за мінулагодні паказчык), імпартавана з гэтай краіны — на 205,5 млн (на 38,4% менш).

Аб'ём экспарту ва Украіну дасягнуў 1 млрд 542,6 млн даляраў (на 43% менш), імпарту ў Беларусь — 1 млрд 149,7 млн (на 42% менш).

У Германію ў студзені-лістападзе экспартавана тавараў на 862,9 млн даляраў (на 12,4% больш), імпартавана — на 1 млрд 949,1 млн (на 22,6% менш).

Экспарт у Польшчу склаў 732,9 млн (на 57,6% менш), імпарт — 702,3 млн (на 33,2%).

У Вялікабрытанію аб'ем экспарту склаўся на ўзроўні 722,6 млн даляраў (на 46,3% менш), імпарт — 210,7 млн (на 14,1%).

Аб'ём экспарту ў Кітай склаў 154,8 млн даляраў (на 70,4% менш), імпарту — 960 млн (на 25%).

У Латвію экспартавана прадукцыі на 1 млрд 444,8 млн даляраў (на 29,2% менш), імпартавана — на 104,9 млн (на 17,3%). Гэтыя паказчыкі ў гандлі з Літвой склалі адпаведна 336 млн даляраў (на 42,2% менш) і 174 млн (на 18,1%).

Аб'ём экспарту ў ЗША склаўся на ўзроўні 38,2 млн даляраў (на 72,5% менш), імпарту — на 386 млн (на 11,8%).

Экспарт у Індыю за адзінаццаць месяцаў павялічыўся ў 1,6 раза да 473,9 млн даляраў, імпарт — зменшыўся на 4% да 101,8 млн даляраў.

Адзначым, што ў спісе асноўных тарговых партнёраў Беларусі чамусьці адсутнічаюць Венесуэла, Іран і арабскія краіны, няглядзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб неабходнасці актывізаваць працу у гэтым накірунку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках