15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб Януковіча: Першы тур прэзідэнцкіх выбараў быў празрыстым

1

Штаб кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча назваў першы тур выбараў прэзідэнта Украіны сумленным і празрыстым.

«Вялікая колькасць назіральнікаў заходніх, а таксама кандыдаты, якія ішлі на выбары не ад улады, ужо заявілі, што першы тур выбараў быў сумленным і празрыстым. Мы таксама схіляемся да такой высновы», - паведаміла дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Ганна Герман.

Яна дадала, што калі другі тур выбараў пройдзе таксама сумленна і празрыста, як першы, то Януковіч пераможа на выбарах з вялікай перавагай, перадае «Корреспондент.net».

Таксама Герман падкрэсліла, што ў першым туры за Януковіча прагаласавала на 2,5 млн. выбаршчыкаў больш, чым за кандыдата ў прэзідэнты, прэм'ер-міністра Юлію Цімашэнка.

Як паведамлялася, сёння старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны Уладзімір Шапавал заявіў, што ў камісію па стане на 11:30 панядзелка не паступалі скаргі ад кандыдатаў у прэзідэнты па выніках галасавання. ЦВК чакае паступлення ўсіх пратаколаў да канца сённяшняга дня.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны аб'явіла, што выбары прэзідэнта краіны адбыліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках