16 лiстапада 2024, Субота, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля забойства касіркі «Абсалютбанк» распрадае абменнікі

«Абсалютбанк» прадае свае абменныя пункты. Пусціць з малатка плануецца чатыры з 29 валютных касаў.

Хутчэй за ўсё, на такі крок кіраўніцтва банка вымусілі пайсці снежаньскія падзеі. Як нагадвае газета адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия», тады былі абрабаваныя два абменнікі, забітая касірка.

«Вядома, продаж у нейкай ступені звязаны з гэтымі інцыдэнтамі, але бяспека тут ні пры чым, — запэўнівае старшыня праўлення «Абсалютбанка» Барыс Чарэднік. — Кіраўніцтва прыняла рашэнне аб узбуйненні абменнікаў. З 30 мы плануем пакінуць дзесьці 20. Для банка гэта цалкам звычайная камерцыйная аперацыя, мы і самі ў свой час куплялі некаторыя пункты».

Нагадаем, што ў менскім універсаме «Аўтазаводскі» па вул.Варвашэні 10 снежня 2009 года быў знойдзены труп касіркі абменнага пункта валютаў - 21-гадовай мянчанкі. Цела дзяўчыны знайшоў кіроўца-інкасатар, які і патэлефанаваў на спецлінію 102. Як было выяўлена пазней, з абменнага пункта была выкрадзеная выручка ў памеры каля Br35 млн. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.139 «Забойства» КК Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках