16 лiстапада 2024, Субота, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рабаванні абменнікаў падазраюць супрацоўнікаў «Абсалютбанка»

16

Двое з затрыманых падазраваных у абменніках ва ўніверсаме «Цэнтральны» з'яўляліся супрацоўнікамі гэтага банка.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у ГУУС Менгарвыканкама.

Двое іншых удзельнікаў злачыннай групы - раней судзімыя.

Нагадаем, злачынства было здзейснена 18 снежня 2009 года з 14.00 да 15.00 у пункце абмену валют ва ўніверсаме «Цэнтральны». Злачынцы выкралі з сейфа каля 64 млн. рублёў. Яны праніклі ў абменны пункт, калі касір пайшла на абед. Для здзяйснення крадзяжу спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін. На месцы злачынства зламыснікі не пакінулі ніякіх слядоў.

Злачынцы цягам месяца дасканала вывучалі раён, месца будучага злачынства, графік працы абменнага пункта і г.д. У групе ролі былі дакладна размеркаваныя: у задачу двух супрацоўнікаў банка ўваходзілі ўсе нюансы, звязаныя з магчымасцю імгненнага пранікнення ў абменны пункт, а ў задачу двух раней судзімых маладых людзей - магчымасць здзейсніць крадзеж, не пакідаючы слядоў і зачэпак для сышчыкаў.

Спачатку былі затрыманыя трое падазраваных. Чацвёрты на скрадзеныя грошы адпачываў за мяжой. 19 студзеня ў адным з маскоўскіх аэрапортаў супрацоўнікамі менскай міліцыі ва ўзаемадзеянні з расейскімі калегамі ён быў затрыманы адразу ля трапа самалёта, што вярнуўся з Егіпта.

У дачыненні да затрыманых расследуецца справа па ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.

Зараз у адносінах да падазраваных праводзіцца комплекс следчых мерапрыемстваў. Правяраецца іх датычнасць да здзяйснення іншых падобных злачынстваў. У прыватнасці, разбойнага нападу 10 снежня на абменны пункт «Абсалютбанка» у сталічным універсаме «Аўтазаводскі», калі была забітая касір.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках