15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачванні супраць Сяргея Каваленкі перакваліфікаваныя

18

Віцебскага апазіцыянера, які вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебска, абвінавачваюць ўжо па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Паводле словаў Сяргея Каваленкі, з матэрыялаў следства яму стала вядома, што абвінавачванні супраць яго перакваліфікаваныя, паведамляе «Радыё Свабода».

Сяргей Каваленка кажа, што цяпер яго вінавацяць у парушэнні частцы першай артыкула 339 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і дэманструюць відавочную непавагу да грамадскасці, і суправаджаюцца выкарыстаннем гвалту альбо пагрозай яго ўжывання, альбо знішчэннем ці пашкоджанне чужой маёмасці, альбо адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства).

Пакаранне па гэтым артыкуле - да трох гадоў пазбаўлення волі. Таксама актывіста абвінавачваюць па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак). За гэта Сяргею Каваленку можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

У гэтыя хвіліны Сяргей Каваленка праходзіць псіхіятрычную экспертызу ў Віцебскай псіхіятрычнай бальніцы, якую прызначыла следчая група ў яго справе.

Нагадаем, што 7 студзеня на вершаліне 35-метровай навагодняй ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. За гэта быў затрыманы 34-гадовы актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Пастановай пракурора Віцебска 10 студзеня апазіцыянер быў змешчаны ў СІЗА на два месяцы. У дачыненні да яго ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках