15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Рады Еўропы і кіраўнік МЗС ФРГ абмеркавалі правы чалавека ў Беларусі

8

Турб’ерн Ягланд і Гіда Вестэрвеле выказалі ўпэўненасць у неабходнасці правядзення рэформаў у Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Як паведамляецца на сайце МЗС Нямеччыны, 19 студзеня генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ерн Ягланд наведаў з афіцыйным візітам Берлін. Падчас візіту і сустрэчы з кіраўніком нямецкай дыпламатыі Гіда Вестэрвеле гаворка ішла пра ролю Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека ў справе ўмацавання супрацоўніцтва паміж Еўразвязам і Радай Еўропы і стварэння адзінай прававой прасторы па абароне правоў усіх людзей у Еўропе, паведамляе «Радыё Свабода».

У гэтай сувязі Ягланд і Вестэрвеле засяродзілі асаблівую ўвагу на сітуацыі з правамі чалавека ў суседніх з ЕЗ дзяржавах - Беларусі, Расеі і Грузіі.

У адпаведнасці з ранейшымі заявамі абодвух бакоў, і Рада Еўропы, і МЗС Нямеччыны выступаюць за ажыццяўленне рэформаў у Беларусі, перш за ўсё ў галіне правоў чалавека.

Абмен меркаваннямі ў Берліне адбыўся напярэдадні выступлення Турб’ерна Ягланда перад прадстаўнікамі дзяржаў-чальцоў Рады Еўропы ў Страсбургу ў сераду, 20 студзеня.

У гэтым выступе кіраўнік Рады Еўропы выказаў прапановы адносна рэформы арганізацыі ў адказ на тыя праблемы, з якімі сёння сутыкаецца Еўропа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках