16 лiстапада 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітры Лукашэнка абзавёўся новай латарэяй

66

Кампанія «Спорт-пары» запусціла нароўні з латарэяй «Спортлато 5 з 36» яшчэ адну - «КЕНА».

Новая латарэя стартуе 24 студзеня. Тыражы будуць праходзіць штодня на Першым тэлеканале Белтэлерадыёкампаніі.

«Па статыстыцы кожная пятая стаўка ў КЕНА з'яўляецца выйгрышнай», - так рэкламуецца новая азартная гульня, паведамляе сайт «Мы».

Закрытае акцыянернае таварыства «Спорт-пары» з'явілася ў Беларусі ўсяго тры гады таму (зарэгістраванае 6 верасня 2007 года) з мэтай «укаранення на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь найноўшых гульнявых тэхналогіяў» - таго самога «лахатрону», на які падсадзілі беларускага абывацеля, што прагне цуду і шалёнага выйгрышу.

Акцыянерамі кампаніі з'яўляюцца рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», узначальвае якое сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі – Дзмітры; прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «СЕН-КА» -- уласнікам якога з'яўляецца старшыня Савета акцыянераў «Белтэхэкспарта» Уладзімір Пяфціеў і сумеснае беларуска-ангельскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзелавая сетка», у заснавальніках якой значыцца ўсё той жа «Белтэхэкспарт».

Нязменны куратар «Белтэхэкспарта» Уладзімір Пяфціеў з'яўляецца галоўным аператарам усіх гандлёва-зброевых пагадненняў Беларусі. Паводле інфармацыі сайта «Беларускі партызан», «Спорт-пары» -- сумесны бізнэс старэйшых сыноў Лукашэнкі, і гандляры зброяй у ім з'явіліся нібыта не без падказкі дарадцы беларускага кіраўніка па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктара Лукашэнкі.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках