16 лiстапада 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паслугі ЖКГ: чым далей, тым даражэй

2

Студзеньскія жыроўкі з-за маразоў будуць яшчэ даражэй за снежаньскія, таму разглядаць новыя тарыфы на паслугі ЖКГ раней за люты не будуць.

Да канца месяца засталіся лічаныя дні, так што ўжо можна падлічыць: сярэднесутачная тэмпература студзеня складзе каля 12-13 градусаў ніжэй за нуль. У мінулым месяцы, калі было мінус 4,5 градуса, плата за ацяпленне ў жыроўках павялічылася на 10-20 тысячаў рублёў. За студзень нам прыйдзецца заплаціць яшчэ на 6-15 тысячаў больш. Між тым камунальнікі збіраліся яшчэ ў канцы мінулага года перагледзець тарыфы на некаторыя паслугі, але пакуль адпаведнага рашэння няма. «Народная газета» высветліла, калі ж беларусам рыхтавацца да росту сумаў у жыроўках.

- Прыняццё тарыфаў залежыць не толькі ад Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паколькі гэта даволі складаная справа, - пракаментаваў міністр ЖКГ Беларусі Уладзімір Белахвостаў. - Да ўвагі прымаюцца ўзровень зарплатаў, пенсіяў і нават умовы надвор'я. Улічваючы апошнія абставіны (моцныя маразы і без того павялічылі канчатковыя сумы ў жыроўках за снежань, аналагічная сітуацыя паўторыцца і ў гэтым месяцы), пытанне аб росце тарыфаў пакуль адкладзенае. Калі будзе прынятае рашэнне па тарыфах пасля дадатковага абгрунтавання, якое мы ўнясем ва ўрад у лютым, тады вернемся да гэтай тэмы.

Спецыялісты Мінжылкамгаса лічаць, што ўсе прапановы камунальшчыкаў па коштах на паслугі ЖКГ для жыхароў краіны будуць канчаткова разгледжаныя да канца ацяпляльнага сезону. Пасля гэтага з'явяцца і новыя тарыфы. Так што да заканчэння зімы чакаць фінансавага падвоху ў жыроўках мы можам толькі ад надвор'я. Але пасля адключэння батарэяў росту тарыфаў не пазбегнуць. Перш за ўсё варта чакаць павелічэння коштаў на энерганасычаныя паслугі, вырасце плата за ваду і ацяпленне. На якую суму ў выніку падаражэюць нашыя жыроўкі, у Мінжылкамгасе пакуль казаць не бяруцца.

Нагадаем, што зараз сярэдняя сума плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі для сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў стандартнай двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м, складае пры нарматыўным спажыванні паслугаў крыху больш за 160 тысячаў рублёў. З іх каля 57 тысячаў прыходзіцца на аплату ацяплення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках