16 лiстапада 2024, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з банкамата выкралі 200 мільёнаў рублёў

30

У ноч на 26 студзеня невядомыя ўзламалі банкамат у Заводскім раёне Менска.

Рабаўнікі выкралі больш за Br200 мільёнаў рублёў, паведамілі «Інтэрфаксу» у ГУУС Менска.

«Невядомыя мінулай ноччу распілавалі рыгель дзвярэй аднаго з банкаматаў у Заводскім раёне і выкралі больш за Br200 млн», - паведамілі ў ГУУС. «Узбуджаная крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 «Крадзеж» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ідзе пошук зламыснікаў», - удакладнілі ў ГУУС.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі рабавання банкаматаў і абменных пунктаў. У менскім універсаме «Аўтазаводскі» па вул. Варвашэні 10 снежня 2009 года быў знойдзены труп касіркі абменнага пункта валютаў - 21-гадовы менчанкі. Цела дзяўчыны знайшоў кіроўца-інкасатар, які і патэлефанаваў на спецлінію 102. Як было выяўлена пазней, з абменнага пункта была выкрадзеная выручка ў памеры каля Br35 млн. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.139 «Забойства» КК Беларусі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках