16 лiстапада 2024, Субота, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнеру Зміцеру Хведаруку пагражаюць дысбатам

15

Пасля змены кіраўніцтва вайсковай часткі на моладзевага актывіста аказваецца беспрэцэдэнтны ціск.

Гвалтоўна прызванаму ў армію актывісту «Маладога Фронту» Зміцеру Хведаруку пагражаюць фізічнай расправай ці адпраўкай у дысцыплінарны батальён, перадае «Радыё Рацыя».

Як распавёў Хведарук, узмацненне ціску пачалося яшчэ на мінулым тыдні, калі ў вайсковай частцы 18622 быў прызначаны новы камандуючы.

«На мінулым тыдні мяне вазілі ў барысаўскі шпіталь, але пасля накіравання на аналізы, мяне так на іх і не адвезлі, толькі вызвалілі ад працы на некалькі дзён. З кашлем нават у санчастку не паклалі», -- распавёў Зміцер Хведарук.

Акрамя гэтага моладзевы актывіст паведаміў, што на працягу апошняга тыдня ў яго адрас ад розных людзей неаднаразова паступалі пагрозы пра магчымасць фізічнай расправы ці адпраўкі ў дысцыплінарны батальён: «маўляў, ты ў нас тут не паўтары гады будзеш служыць, а значна больш».

Нагадаем, што 28 студзеня 2009 года менскі актывіст «Маладога фронту» Зміцер Хведарук быў гвалтоўна дастаўлены ў ваенкамат, а пазней у турму па вуліцы Акрэсціна нібыта для адбыцця пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш, Хведарука два дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14. Медкамісія прызнала Зміцера Хведарука прыдатным да вайсковайслужбы, нягледзячы на аперацыю на вене, якая прайшла каля месяца таму, і шэраг хранічных захворванняў.

У кайданках актывіста «Маладога фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна – нягледзячы на тое, што ён з'яўляўся студэнтам дзённага аддзялення багаслоўскага каледжа, а таму меў права на адтэрміноўку ад службы ў арміі. Падчас медыцынскага агляду ў яго не было пры сабе ні медыцынскай карты, ні выпіскі хваробаў, ні нават дакумента, які пацвярджае асобу. Пасля гвалтоўнага прызыву Хведарук ужо некалькі разоў трапляў у шпіталь, у яго знайшлі захворванні, з якімі нельга служыць у арміі. Але моладзевага актывіста зноў забралі ў армію.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках