28 снежня 2024, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера не пусцілі ў выбарчую камісію Гомеля

16

27 студзеня ў Гомелі на сумесным паседжанні прэзідыюма гарсавета і гарвыканкама сфармаваная гарадская тэрытарыяльная камісія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы.

Ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў у яе быў накіраваны сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Юры Варонежцаў. Аднак у склад камісіі яго не ўключылі, адзначае «Радыё Свабода».

Супраць Варонежцава прагаласавалі ўсе сябры прэзідыюма гарсавета і гарвыканкама, двое – устрымаліся.

Не ўвайшоў у склад камісіі і прадстаўнік стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» гісторык Святаслаў Шапавалаў. Усе, хто меў права галасаваць, таксама былі супраць. Устрымаўся толькі старшыня гарвыканкама Віктар Піліпец.

Гарадская камісія складаецца з 13 чалавек. Траціна чальцоў ад палітычных і грамадскіх арганізацыяў у ёй забяспечаная вылучэнцамі Камуністычнай партыі Беларусі, БРСМ, ветэранаў і афіцыйных прафсаюзаў. Астатнія - гэта гарадскія чыноўнікі, якія вылучаліся, у тым ліку, і шляхам збору подпісаў, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках