14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 лютага вырасце экспартная пошліна на расейскую нафту

7

Экспартная пошліна на нафту складзе $270,7 за тону, на светлыя нафтапрадукты - $194,7 за тону, цёмныя - $104,9 за тону.

Як паведамляе «Інтэрфакс», адпаведная пастанова ўрада (N32) падпісаная 28 студзеня і апублікаваная ў пятніцу ў «Расейскай газеце».

Кадыфікацыя для экспартаванай нафты пазначаная ў таварнай наменклатуры (ТН) ВЭД Мытнага саюза.

Экспартная пошліна на звадкаваны вуглевадародны газ (ЗВГ) з 1 лютага ў параўнанні са студзенем павялічваецца амаль на 40% і складзе $65 за тону.

Экспартная пошліна на нафту з 1 студзеня 2010 года была ўсталяваная ў памеры $267 за тону, на светлыя нафтапрадукты - $192,2, на цёмныя - $103,5. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што з 1 студзеня ўступала ў сілу ТН ВЭД Мытнага саюза, стаўкі былі пазначаныя ў ТН ВЭД Расеі, у сувязі з чым у Федэральнай мытнай службы ўзніклі пытанні адносна правільнасці кадыфікацыі экспартаванай з РФ у студзені нафты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках