16 лiстапада 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На курортах Турцыі нацыянальным сцягам Беларусі лічаць бел-чырвона-белы (Фота)

20

Ля уваходу ў турэцкі гатэль, у якім любяць спыняцца беларусы, лунае бел-чырвона-белы сцяг.

Як піша «Салідарнасць», раён Кемера – аблюбаваны курорт беларусаў у Турцыі. У сувязі з гэтым, відаць, і нацыянальны сцяг там сустракаецца сапраўдны – бел-чырвона-белы.

Напрыклад, гэты нацыянальны сцяг, адлюстраваны на фатаграфіі, быў заўважаны каля турэцкага гатэля «Seker Resort» яшчэ ў 2009 годзе. Проста ля ўваходу ў гатэль вітальна луналі тры сцягі – турэцкі паўмесяц, расейскі трыкалор і бел-чырвона-белы беларускі нацыянальны сцяг.

Асабліва цешыць той факт, што за шматлікія гады адпачынку на гэтым курорце жыхары Беларусі не палічылі неабходным паведаміць адміністрацыі гатэля пра тое, што гэты сцяг не з'яўляецца афіцыйным вось ужо больш за дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках