14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея рыхтуюцца да новых ваенных вучэнняў

13

Міністры абароны Расеі і Беларусі Анатоль Сердзюкоў і Юры Жадобін дамовіліся аб правядзенні сумесных аператыўна-стратэгічных вучэнняў у 2011 годзе.

«Мы зацвердзілі мэты і задачы сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння, запланаванага на 2011 год, якое па даручэнні прэзідэнтаў Расеі і Беларусі праводзіцца раз у два гады», - як паведамляе «Інтэрфакс», сказаў журналістам Анатоль Сердзюкоў.

У сваю чаргу Юрый Жадобін адзначыў, што на перамовах былі разгледжаны 12 пытанняў ваеннага супрацоўніцтва, па кожным з якіх было прынята рашэнне.

Прэс-сакратар міністра абароны РФ Ірына Кавальчук паведаміла журналістам, што кіраўнікі ваенных ведамстваў Расеі і Беларусі прынялі рашэнне аб стварэнні сістэмы выведкі і кантролю паветранай прасторы на малых і максімальна малых вышынях уздоўж заходняй мяжы «саюзнай дзяржавы».

Паводле яе словаў, «у сувязі з гэтай мэтай будзе распрацоўвацца праграма стварэння малавышыннага радыёлакацыйнага поля ўздоўж заходняй мяжы «саюзнай дзяржавы» на беларускім і расейскім участках дзяржмяжы».

Кавальчук паведаміла, што міністры абароны таксама падпісалі ўдакладняючы пратакол да Пагаднення 1996 года, які прадугледжвае бязвыплатнае правядзенне баявых стрэльбаў беларускімі злучэннямі СПА на расейскіх ваенных палігонах.

«Падпісанне пратакола дазваляе на такіх жа ўмовах праводзіць баявыя стрэльбы як зенітна-ракетным, так і авіячасткам ВПС і СПА Беларусі», - заявіла Кавальчук.

Акрамя таго, паводле яе словаў, кіраўнікі ваенных ведамстваў разгледзелі на сустрэчы хаду падрыхтоўкі праекта пагаднення аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі расейскіх і беларускіх войскаў, якое будзе вызначаць падтрыманне і ўдасканаленне аб'ектаў інфраструктуры групоўкі, арганізацыю папаўнення матэрыяльных сродкаў і сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў.

Кавальчук паведаміла, што кіраўнікі ваенных ведамстваў узгаднілі на сустрэчы пытанні ўдзелу расейскіх падраздзяленняў у сумесным ваенным Парадзе Перамогі ў Менску.

Гэта першы замежны працоўны візіт у Расею міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Жадобіна, прызначанага ў снежні мінулага года, адзначыла Кавальчук.

Нагадаем, што ў 2009 годзе беларускія і расейскія ўлады правялі на тэрыторыі Беларусі сумесныя ваенныя вучэнні «Захад-2009».

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, тады брытанская «Telegraph» са спасылкай на польскі часопіс «Wprost» напісала, што падчас сумесных вучэнняў расейскіх і беларускіх вайскоўцаў «Захад-2009» былі адпрацаваныя ўдары па тэрыторыі Польшчы і высаджванне дэсанта на ўзбярэжжа гэтай краіны. Пры гэтым расейскія Ваенна-паветраныя сілы падчас вучэнняў праводзілі трэніроўку па выкарыстанні ядзернай зброі.

У канцы кастрычніка ваенныя вучэнні «Захад-2009» раскрытыкаваў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.

Таксама пра тое, што ў сцэнар расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009» уваходзіла ўварванне ў краіны Балтыі ў рамках вызвалення «акружанага Калінінграда» казаў міністр абароны Латвіі Імантс Ліегіс.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што хоча, каб Паўночнаатлантычны альянс звярнуў увагу на ваенныя вучэнні Беларусі і Расеі недалёка ад польскай мяжы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках