29 снежня 2024, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З лютага зноў пачнуцца моцныя снегапады і завеі

1

Сіноптыкі папярэджваюць беларускіх кіроўцаў пра магчымасць з’яўлення снежных заносаў на дарогах.

Атлантычны цыклон, які прынёс у Беларусь зімовую непагоду, паступова страчвае былую моц і перамяшчаецца ў Латвію. Пра гэта БелТА паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

За мінулыя суткі вышыня снежнага покрыва падрасла на 2-8 см, і цяпер яна складае ад 9 да 32 см. У Менску яна дасягае 25 см. Заўважна аслабелі маразы - да мінус 2-10 градусаў.

У першы дзень лютага прагназуецца пагаршэнне пагодных умоваў у Беларусі пад уплывам чарнаморскага цыклону. На большай частцы краіны чакаюцца працяглыя моцныя снегапады і завеі, на дарогах з’явяцца снежныя заносы. На ўсходзе рэспублікі пройдзе мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля градусаў на ўсходзе да мінус 7 градусаў на захадзе краіны.

У далейшым чакаецца няўстойлівае надвор'е: час ад часу будзе ісці снег, у начны час тэрмометры пакажуць мінус 7-14 градусаў. Дзённая тэмпература будзе вагацца ад мінус 1 градуса да мінус 8, месцамі да 12 градусаў ніжэй за нуль

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках