15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Sueddeutsche Zeitung»: Канфлікты Беларусі з Расеяй адбываюцца кожны год

10

«Нафтавы канфлікт» паміж Беларуссю і Расеяй пракаментавалі вядучыя сусветныя СМІ.

Практычна штогод у пачатку года паміж Расеяй і адной з суседніх краін даходзіць да канфлікту ў пытанні паставак энергарэсурсаў, - прыводзіць «Радыё Свабода» словы карэспандэнта газеты «Sueddeutsche Zeitung». Найбуйнейшая штодзённая газета Нямеччыны нагадвае, што ў 2007 годзе Масква прыпыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, што прывяло да скарачэння паставак у краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

Канфлікт паміж Расеяй, Украінай і Беларуссю мае карані ў савецкім мінулым, адзначае газета. Тады, у адзінай дзяржаве, рэспублікі карысталіся прывілеямі на пастаўку энергарэсурсаў. Але зараз ні «Лукойл», ні «Газпром» не хочуць паніжаць кошты суседзям. Захад асцерагаецца, што Крэмль можа выкарыстоўваць энергетычную залежнасць для ціску на былыя савецкія рэспублікі. Нямецкае выданне адзначае, што беларускія ўлады заявілі пра магчымасць падвышэння мытнай пошліны ў дзесяць разоў - да 45 даляраў за тону. Гэта можа паставіць пад пагрозу транзіт нафты ў Польшчу і Нямеччыну.

Брытанская «The Guardian» адзначае, што залежнасць Еўропы ад расейскіх энерганосьбітаў павялічваецца, і Крэмль за гэты кошт атрымлівае вялікую палітычную сілу. Газета нагадвае, што праз Беларусь у Еўропу штодня паступае 400 тысяч барэляў нафты, у тым ліку - больш за дзесятую частку ад імпарту нафты Нямеччыны і тры чвэрці імпарту нафты Польшчы.

«The New York Times» узгадвае расейска-украінскую газавую вайну 2008 года і яе наступствы для Усходняй Еўропы.

Таксама «The New York Times» піша пра прыбыткі, якія атрымлівае Беларусь ад продажу перапрацаванай расейскай нафты, плацячы за яе імпарт толькі 35,6% ад стандартнай нафтавай пошліны. Газета адзначае, што гэтыя прыбыткі за кошт Расеі ўмацоўваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках