15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова пачынае перамовы з Еўразвязам аб асацыяваным сяброўстве

10

Малдова і Еўрапейскі Звяз 12 студзеня ў Кішынёве пачнуць афіцыйныя перамовы аб падпісанні пагаднення аб асацыяваным сяброўстве.

Пра гэта заявіў у Кішынёве прэм’ер-міністр Малдовы Уладзімір Філат, даючы справаздачу пра першыя 100 дзён дзейнасці ўрада па выкананні сваёй праграмы «Еўрапейская інтэграцыя: свабода, дэмакратыя, дабрабыт».

Ён адзначыў, што рашэнне пра пачатак перамоваў было прынята раней у Брусэлі на апошнім паседжанні Рады па супрацоўніцтве Малдова-ЕЗ.

У лютым чакаецца таксама візіт у Кішынёў місіі ЕЗ, у рамках якога пачнуцца перамовы аб лібералізацыі візавага рэжыму з Еўразвязам. Філат адзначыў, што раней Сербія дамаглася ад ЕЗ бязвізавага рэжыму для сваіх грамадзян за 1 год 7 месяцаў, а ўлады Малдовы спадзяюцца вырашыць гэтую праблему і атрымаць бязвізавы рэжым для грамадзян рэспублікі ў беспрэцэдэнтна сціслыя тэрміны.

Кіраўнік кабінета міністраў таксама падкрэсліў, што новы ўрад Малдовы мае істотную падтрымку Еўрапейскага звяза на самым высокім узроўні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках