15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны інтранэт стане альтэрнатывай сеткі «Белтэлекама»?

16

У Беларусі з 1 студзеня 2011 ствараецца адзіная рэспубліканская сетка перадачы дадзеных.

Адпаведны ўказ № 515 «Аб некаторых мерах па развіцці сеткі перадачы дадзеных у Рэспубліцы Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 верасня, перадае Electroname.com.

Сам тэкст указу пакуль не апублікаваны і судзіць пра змены можна толькі па каментары прэс-службы беларускага кіраўніка.

Дакумент «выдадзены ў мэтах стварэння сучаснай інфраструктуры сеткі перадачы дадзеных, якая забяспечвае павышэнне якасці і зніжэнне кошту паслуг перадачы дадзеных» і прадугледжвае аб'яднанне сетак перадачы дадзеных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у адзіную рэспубліканскую сетку перадачы дадзеных, забеспячэннем функцыянавання якой будзе займацца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам».

«Ствараецца незалежная і празрыстая сістэма рэгулявання ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з выкарыстаннем магчымасцяў і вопыту работы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі ў галіне развіцця валаконна-аптычных ліній сувязі і забеспячэння абароны інфармацыі», адзначаюць у прэс-службе.

Пры гэтым, усім дзяржаўным і недзяржаўным арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўляюцца роўныя ўмовы доступу да створанай рэспубліканскай сеткі перадачы дадзеных.

«Прынятыя рашэнні дазволяць забяспечыць цэнтралізаванае кіраванне сеткамі перадачы дадзеных у краіне, стварыць умовы для паскоранага эканамічнага росту ў галіне сувязі за кошт ліквідацыі адміністрацыйных бар'ераў, прадаставіць аператарам электрасувязі магчымасць альтэрнатыўнага пропуску міжнароднага трафіку», спадзяюцца ў прэс-службе.

Завяршыць стварэнне адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы дадзеных плануецца да 1 студзеня 2012 года.

Нагадаем, цяпер нацыянальным аператарам электрасувязі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца РУП «Белтэлекам», якому належыць разгалінаваная сетка тэлекамунікацый на тэрыторыі краіны, сетка магістральных валаконна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС) з выхадам на сумежныя дзяржавы. РУП «Белтэлекам» ажыццяўляе перадачу дадзеных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы любой ёмістасці; забяспечвае «роўныя ўмовы працы» аператараў мабільнай сувязі рэспублікі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, дае міжгародні і міжнародны роўмінг.

«Белтэлекам» валодае манапольным правам падлучаць сеткі аператараў сувязі паміж сабой.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках