15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паседжанне гарадской камісіі - «дзяржаўная таямніца»

3

«Адкрыта і галосна» пачала сваю працу Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія.

30 верасня адбылося першае паседжанне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якое, па сутнасці, было таемным. Інфармацыі пра яго ў дзяржаўнай газеце «Наш край» не было, па тэлефоне даведацца таксама было немагчыма, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

На працягу дня праваабаронцы спрабавалі «раскрыць гэтую дзяржаўную таямніцу», але безвынікова – дарма прадстаўнік БХК Карней Пятровіч хадзіў на прыём у арганізацыйна-кадравы аддзел. Прадстаўнік ТБМ Сяргей Гоўша таксама ўвесь дзень тэлефанаваў у гэты аддзел выканкама, але тэлефон не адказваў. У ідэалагічнай службе таксама «не ведалі», дзе і калі адбудзецца першае паседжанне камісіі. Сакратар прыёмнай гарвыканкама адказала Гоўшы, што загадчыца арганізацыйна-кадравай службы Вольга Дудко пайшла ў паліклініку. А калі намеснік старшыні гарвыканкама Дзмітры Касцюкевіч даведаўся, што Сяргей Гоўша рыхтуе скаргу ў ЦВК, дык паведаміў, што загадчыца арганізацыйна-кадравай службы Вольга Дудко знаходзіцца на паседжанні гарадской выбарчай камісіі.

Вось так «адкрыта і голасна» пачала сваю працу Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках