27 снежня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашыстам не падабаюцца еўрапейскія сцягі

42
Лукашыстам не падабаюцца еўрапейскія сцягі

Удзельнік пікету па зборы подпісаў за Андрэя Саннікава затрыманы за сцяг грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Сябра ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэя Саннікава Ілля Шчарбінскі быў затрыманы 10 кастрычніка каля рынка «Харчовы» ў Заводскім раёне Менска.

Маладога чалавека арыштавалі супрацоўнікі АМАПа ў момант, калі ён разгортваў ля пікета сцяг грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Ілля Шчарбінскі дастаўлены ў РУУС Заводскага раёна Менска.

Раніцай 11 кастрычніка сувязь з ім, па-ранейшаму, адсутнічала. У РУУС адмаўляюцца паведамляць пра лёс затрыманага. Магчыма, сёння яго чакае суд.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках