27 снежня 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы канал Расеі: Лукашэнка хварэе на мазаічную псіхапатыю (Відэа)

219
Першы канал Расеі: Лукашэнка хварэе на мазаічную псіхапатыю (Відэа)

Сенсацыйны сюжэт выйшаў 10 кастрычніка ў праграме «Время» на Першым тэлеканале РФ.

У Беларусі сюжэт Першага канала, натуральна, не паказалі. Падаем відэа і стэнаграму.

Значнай падзеяй у стасунках Расеі і Беларусі стаў выступ Прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева, які ўпершыню прамым тэкстам даў зразумець беларускім саюзнікам, што немагчыма будаваць перадвыбарчую кампанію на абвінавачваннях у адрас Расеі і пры гэтым атрымліваць шматмільярдныя датацыі з Масквы.

15 гадоў ён гуляе. І калі б толькі словамі, калі б толькі ў хакей і выбары, штораз сам сабе выпісваючы кантрамарку на новы тэрмін. Беларуская палітыка даўно стала крывавым спортам для тых, хто гадамі не проста аплаквае родных, якія згінулі без вестак - не атрымлівае нават права даведацца пра іх лёс.

Святлана Завадская: «Гэта 10 гадоў не жыцця, а нейкага існавання. Ты кожны дзень кладзешся з гэтай думкай, ты кожны дзень прачынаешся з гэтай думкай, гэты рэжым скалечыў вельмі шмат лёсаў».

Дзіма Завадскі - аператар карпункту ГРТ у Беларусі знік 7 ліпеня 2000-га. 2 гады ён быў занадта блізка да Лукашэнкі, усёткі асабісты аператар. Яны ўсе былі калісьці побач. Юры Захаранка - міністр абароны з 1994-га па 1995-ы - знікае ў 1999-м. У тым жа годзе былы намеснік прэм'ер-міністра Віктар Ганчар. Іх сотні, чые лёсы расталі ў паўтарох дзясятках апошніх гадоў.

Дзмітры Мядзведзеў: «Прэзідэнту Беларусі трэба было б займацца ўнутранымі праблемамі. У тым ліку, нарэшце, расследаваць шматлікія справы пра знікненне людзей. Расеі, як і іншым краінам, гэта не абыякава».

Але яму вось абыякава. Вось ён - каментар да загадкавай смерці журналіста, заснавальніка апазіцыйнага сайта charter97.org.

Аляксандр Лукашэнка: «Як яго прозвішча? Бябенін? Я першы раз пра журналіста пачуў, калі ён павесіўся».

Мала хто з людзей, не тое што палітыкаў дазволіць сабе такое ў дачыненні да памерлага, а можа, загінулага чалавека. Ніхто з лідэраў еўрапейскай дзяржавы не падумае і прамовіць словы, што адрасуе Аляксандр Рыгоравіч кіраўніцтву дзяржавы іншай, можа быць, адзінай шчыра сяброўскай.

Аляксандр Лукашэнка: «Вось гэта неабдуманая, бязглуздая, калі б думалі, гэта не рабілі, палітыка».

Гэта называецца - перайсці мяжу дазволенага Расеяй, якая да гэтага трывала дзеля сяброўскіх стасункаў 15 гадоў. Цярпенне лопнула, і расейскі Прэзідэнт адказаў праз свой відэаблог.

Дзмітры Мядзведзеў: «Прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваннях выходзіць па-за межы не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарнай чалавечай прыстойнасці. Імкненне сфармаваць у грамадскай свядомасці вобраз знешняга ворага заўсёды адрознівала беларускае кіраўніцтва. Толькі раней у гэтай ролі выступалі Амерыка, Еўропа, Захад у цэлым. Зараз адным з галоўных ворагаў абвешчаная Расея».

Навошта? Гэтая прэс-канферэнцыя, куды за кошт беларускага бюджэту запрашаюцца журналісты рэгіянальных расейскіх СМІ. Гэтыя дзве гадзіны амаль маналогу, дзе ў кожным абзацы ёсць слова Расея?

Андрэй Суздальцаў, намдэкана факультэта сусветнай эканомікі ВШЭ: «Для легітымнасці патрэбная нейкая барацьба. Змагацца на ўнутраным рынку няма з кім. Палітычныя супернікі ці зніклі, ці іх забілі, іх няма. Гэта значыць патрэбны нейкі знешні вораг. Натуральна не Еўропа, натуральна не ЗША, гэта могуць праблемы быць. А вось можна выкарыстоўваць Расею».

Кандыдат гістарычных навук Андрэй Суздальцаў і ў Менску, і пасля дэпартацыі адтуль, кожны дзень сачыў за кожнай фразай, вымаўленай з экранаў беларускага тэлебачання, і фіксаваў.

Андрэй Суздальцаў, намдэкана факультэта сусветнай эканомікі ВШЭ: «Гэта такая частка велізарнага відэаархіва, уся беларуская хроніка за 5 гадоў. Штодзённая хроніка. Вось вы не паверыце, калі зараз усё паглядзець, не знойдзеце ніводнага сюжэту, ні сюжэту навінавага, ні выступу Лукашэнкі, дзе было б сказана добрае слова пра Расею». Апазіцыйная прэса ў Беларусі - раўчук, якому дазволена цячы з агульным тыражом тысячаў 70 на паўмільёны асобнікаў толькі адной «Советской Беларуси». Для большасці застаецца інтэрнэт-прастора. Там сапраўдны рэйтынг Лукашэнкі.

З дакладу арганізацыі «Фрыдам Хаўс», якая складае штогадовы рэйтынг самых несвабодных краінаў свету: Беларусь у першай дзясятцы, прайграючы Чаду і толькі на адзін пункт апярэджваючы КНДР і Самалі.

Але самалійскія піраты - мілыя вымагальнікі ў параўнанні з беларускім шантажом Расеі. Не дасцё грошай у выглядзе ільготаў на энерганосьбіты, выйдзем з Саюзнай дзяржавы. Дык даём жа. Куды больш? 52 мільярды даляраў за 15 гадоў.

Дзмітры Мядзведзеў: «Толькі сёлета за кошт ільготных паставак нафты нашая дапамога Беларусі склала амаль 2 мільярды даляраў».

А ў 2008-м за кошт такіх датацыяў Беларусь зарабіла 12,7 мільярда даляраў, гэта 26% яе ВУП.

Яраслаў Раманчук, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (Менск): «Калі кошт на газ будзе 250 даляраў, беларускую эканоміку чакае крах».

А ён жа просіць не толькі ў Расеі. Яму ёсць, чым абмяняцца і з ненавісным Захадам. 2 гады таму пасля сустрэчы Лукашэнкі з германскім амбасадарам і дамоўленасці пра інвестыцыі ад Еўразвяза, свабоду атрымаў былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. Да таго часу ён адседзеў 2,5 гады. І зараз зразумелы гэты рух далоні да сябе, калі ён кажа пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Зразумела, што ён просіць наўзамен.

Аляксандр Лукашэнка: «Я і не адмаўляюся. І сёння не адмаўляюся. Але я яму сказаў: «Вось наступствы, мы іх пралічылі. Вы гатовыя, спадар Прэзідэнт, падзяліць, дарагі сябар Дмітры Анатолевіч, з намі гэтыя наступствы? Вы гатовыя падставіць сваё плячо?»

І чым карацей становіцца плячо расейскіх датацыяў, тым больш нязносны Аляксандр Рыгоравіч.

Андрэй Суздальцаў, намдэкана факультэта сусветнай эканомікі ВШЭ: «Гэта такі палітычны вампірызм, гэта вось смактаць кроў з варожасці, смактаць сілу з вайны, палітычнай, ідэалагічнай, не дай Божа крывавай. Ён ідзе цяпер шляхам Саакашвілі».

З псіхалагічным партрэтам Саакашвілі, якога зараз па-братэрску прымаюць у Беларусі, усё зразумела. Асобасныя асаблівасці Лукашэнкі беларускі урач-псіхолаг Дзмітры Шчыгельскі вывучаў некалькі гадоў. Высновы: аналіз асобы Лукашэнкі выяўляе шэраг прыкметаў, характэрных як для параноіднага расстройства пры наяўнасці стрыжневай звышкаштоўнай ідэі ўласнай значнасці, афектыўнай логікі, падазронасці, няздольнасці да перажывання віны. Лукашэнка пакутуе на мазаічную псіхапатыю, г. зн. захворванне, на якое пакутавалі Іосіф Сталін і Адольф Гітлер».

Аляксандр Лукашэнка з фільма «Звычайны прэзідэнт»: «Гітлер сфармаваў магутную Германію, дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта».

Варвара Марасанава, доктар псіхалагічных навук: «Паглядзіце на гэты жэст, для яго псіхатыпу характэрна, па-першае ўладарнасць, па-другое, гняўлівасць. Людзі яго тыпу схільныя да працяглых афектыўных, агрэсіўных станаў, накіраваным на сваё блізкае атачэнне. Больш за тое, для іх характэрныя бываюць і садысцкія схільнасці. Асноўнай рысай гэтага тыпу з'яўляецца вельмі моцнае імкненне да дасягнення мэты, але пры гэтым яны не выбіраюць сродкаў».

Зараз выбіраць прыйдзецца, нягледзячы ні на якую мазаічнасць. Жорсткая рэакцыя расейскага прэзідэнта прымусіла прэзідэнта беларускага не проста збавіць тон – наогул змяніць рыторыку. І ў апошніх заявах з Менска ўжо пачуліся прымірэнчыя ноткі.

Напісаць каментар 219

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках