26 снежня 2024, Чацвер, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады плююць на закон і ўжо агітуюць за Лукашэнку

12

Жлобінская раённая газета «Новыя дзень» на тэму выбараў напісала артыкул з загалоўкам «Збіраючы подпісы, агітаваць нельга!».

Паводле заканадаўства - нельга, але калі вельмі хочацца, дык можна?

Так, напэўна, падумалі ў Нароўлі і распачалі датэрміновую агітацыю за беларускага кіраўніка. Нараўлянская раённая газета «Прыпяцкая праўда» надрукавала артыкул «Кожны вырашае сам, але мы заклікаем зрабіць правільны выбар». Зразумела, які выбар лічыць правільным аўтар артыкула, старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Канавод, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Ён жа, дарэчы, працуе намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Прыпяцкая праўда», так што адміністрацыйны рэсурс, выкарыстанне службовага становішча - факты відавочныя.

Аўтар артыкула спрабуе пераканаць чытачоў, што ўсім, што маем, мы абавязаныя абранаму Лукашэнкам палітычнаму курсу. І дадае, што пры правядзенні пікету ў падтрымку беларускага кіраўніка ў Нароўлі «ўсе выказвалі актыўную падтрымку палітычнаму курсу Аляксандра Лукашэнкі».

«Ніхто не мае права аказваць нейкі ціск. Нашае грамадскае аб'яднанне толькі заклікае нараўлянаў падтрымаць нашага кандыдата, і будзьце ўпэўненыя, усе чальцы ініцыятыўнай групы Лукашэнкі падчас збору подпісаў будуць вельмі ветлівыя», - абяцае аўтар публікацыі, заахвочваючы выбаршчыкаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках