28 снежня 2024, Субота, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт з Расеяй беларусам не патрэбны

24

Лукашэнка не з'яўляецца ні гарантам, ні фігурай, якая можа забяспечыць нармальнае развіццё краіны, лічыць Андрэй Саннікаў.

Абвастрэнне стасункаў паміж беларускім і расейскім кіраўніцтвам адбілася на ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў у аўторак у Магілёве прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Нікому з беларусаў не патрэбны гэты канфлікт, — упэўнены Саннікаў. — Усе хацелі б мець выдатныя стасункі з Расеяй, тым больш што эканоміка Беларусі так моцна залежыць ад энерганосьбітаў».

На яго думку, крэдыт даверу, які быў у дзеючага прэзідэнта Беларусі, што абяцаў быць заўсёды ў добрых стасунках з Расіяй, зараз вычарпаны.

«Цяпер Лукашэнка не з'яўляецца ні гарантам, ні фігурай, якая можа забяспечыць нармальнае развіццё краіны і нармальныя стасункі з суседзямі», — сцвярджае Саннікаў.

Ён упэўнены, што ў Беларусі ёсць шмат людзей, якія «гатовыя і будуць сур'ёзна размаўляць з Расеяй», перадае БелаПАН.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках