28 снежня 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раманчук: Польшча гатовая дапамагчы новаму дэмакратычнаму ўраду Беларусі

13

Падчас двухдзённага візіту ў Варшаву намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі сустрэўся з кіраўніцтвам Польшчы.

Яраслаў Раманчук сустрэўся з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім, старшынём сената Багданам Барусевічам і кіраўніком парламенцкага камітэта па міжнародных справах Анджэем Халіцкім, перадае ucpb.org.

«Наладжаныя вельмі добрыя партнёрскія сувязі з вышэйшым кіраўніцтвам Польшчы, кіраўнікамі абедзвюх палатаў парламента, з кіраўнікамі МЗС, з людзьмі, якія выпрацоўваюць і прымаюць рашэнні, - адзначыў Раманчук, паляк па паходжанні, які выдатна валодае польскай мовай. - Ёсць агульнае разуменне ацэнкі сітуацыі ў Беларусі і таго, што вынікі выбараў могуць быць прызнаныя толькі тады, калі на кожным этапе гэтыя выбары будуць адпавядаць пэўным еўрапейскім стандартам якасці - як у дачыненні да збору подпісаў, так і ў дачыненні да свабоды доступу да СМІ, прадстаўніцтва апазіцыі у выбарчых камісіях, рэальнага, а не фіктыўнага падліку галасоў.

Што датычыць перспектываў эканамічнага супрацоўніцтва, дык Яраслаў Раманчук падкрэсліў зацікаўленасць дзелавых колаў Польшчы ў такім супрацоўніцтве:

«Польскі бізнэс у значнай меры зацікаўлены ў Беларусі. Яны ўважліва выслухалі мой аналіз бягучай сітуацыі інвестыцыйнай прывабнасці. Акрамя таго, я знайшоў вельмі добрых партнёраў у асобе сур'ёзных аналітычных структураў, інвестыцыйных структураў, якія гатовыя дапамагчы нашаму ўраду - новаму дэмакратычнаму ўраду - у рэструктурызацыі і мадэрнізацыі прадпрыемстваў і правядзенні такіх рэформаў, якія далі б станоўчы вынік ужо на працягу 12-18 месяцаў».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках