16 лiстапада 2024, Субота, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адмовіўся зніжаць кошты на газ для Беларусі (Абноўлена)

57

Цэны на газ для Беларусі ў 2011 годзе павінны адпавядаць раней падпісанаму кантракту.

Пра гэта, як перадае РІА Новости, заявіў прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін. Такім чынам, прэм'ер адмовіў Менску, які прасіў знізіць кошты на паліва ўжо ў 2011 годзе.

«Што тычыцца коштаў на газ, мы дамовіліся пра тое, што ў нас маецца дзеючы кантракт, які будзе рэгуляваць кошты на працягу ўсяго 2011 года», - сказаў ён у пятніцу на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін-удзельніц Мытнага саюза.

«Я даў указанне пачаць працаваць сёння па падрыхтоўцы кантракту на 2012-2015 гады зыходзячы з нашых стратэгічных задачаў... і з улікам выхаду на роўнапрыбытковыя з 2015 года», - дадаў Пуцін.

Якія менавіта зніжкі прасіла Беларусь, невядома. 14 кастрычніка намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў заявіў толькі, што спадзяецца на зніжэнне коштаў.

У 2010 годзе «Газпром» пастаўляе ў Беларусь газ па 184 даляры за тысячу кубаметраў. У Менску раней заяўлялі, што ў 2011 годзе кошты ўзнімуцца да 210 даляраў, а ў «Газпроме» чакалі падвышэння да 220 даляраў. Усе гэтыя кошты разлічваюцца з адмысловым зніжкавым каэфіцыентам да сярэдняга кошту газу для еўрапейскіх краінаў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках