28 снежня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіяскёраў «Белсаюздрука» прымушаюць павялічыць продаж дзяржгазетаў

22

Афіцыйныя газеты «Советская Белоруссия» і «Гомельская праўда» па часе набліжэння да выбараў павялічваюць свае тыражы.

Прадаўцоў у кіёсках «Белсаюздрука» начальства абавязвае выконваць павялічаныя планы па продажу гэтых газетаў.

«У кіёскі горада сталі паступаць у продаж павялічаныя тыражы «СБ» і «Гомельскай праўды», - паведаміла «Праваабаронцам за свабодныя выбары» адна з працаўніцаў «Белсаюздрука».

Паводле яе словаў, кіяскёраў абавязваюць рэалізоўваць значна больш гэтых газетаў, чым раней. Таму цяпер кожнаму пакупніку яны прапануюць набыць згаданыя выданні.

«Спачатку прымушаюць выпісваць дзяржаўныя газеты на прадпрыемствах, паштальёны ўпрошваюць на іх падпісацца, каб выканаць даведзены да іх план, а зараз яшчэ - і набыць у шапіку», - скардзяцца мазыране на прапановы кіяскёраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках