16 лiстапада 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падвышае пошліны на нафтапрадукты для Беларусі

50
Расея падвышае пошліны на нафтапрадукты для Беларусі

Экспартныя пошліны на нафтапрадукты могуць быць падвышаныя з 2011 года да 85-90% ад пошліны на нафту.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Паводле яго словаў, РФ таксама можа скарыстацца механізмам экспартных пошлінаў на нафтапрадукты для кампенсацыі даходаў з экспартных пошлінаў на нафту для Беларусі, якія выпадаюць ад пераходу ў Адзіную эканамічную прастору.

Як адзначыў Шаталаў, у межах кампенсацыі страчанай экспартнай пошліны пры пастаўках нафты ў Беларусь Расея разлічвае атрымліваць 100% экспартных пошлінаў на нафтапрадукты, якія вывозяцца з гэтай краіны.

«Мы хочам атрымаць ад Беларусі кампенсацыю, варыянт - павелічэнне экспартных пошлінаў на нафтапрадукты, істотнае павелічэнне, з тым, каб яны пералічвалі нам у поўным аб'ёме ўсе экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія будуць вывозіцца з Беларусі», - сказаў ён.

«Зараз пошліны на нафтапрадукты знаходзяцца на ўзроўні 55% ад пошліны на нафту. Гэта значыць з федэральнага бюджэту мы датуем нафтаперапрацоўку (Беларусі - ІФ), мы не хочам гэтую датацыю даваць беларускім прадпрыемствам. Выхад у тым, каб падвысіць увогуле пошліну на нафтапрадукты, не толькі для Беларусі, але і для Расеі», - адзначыў Шаталаў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках