27 снежня 2024, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рассакрэчаныя» месцы працы чальцоў Менскай раённай камісіі

Раней сайт Менскага раённага выканаўчага камітэта размяшчаў толькі склад раённай камісіі.

Цяпер можна ўбачыць, што ў спісе раённай камісіі шэсць чалавек з трынаццаці - супрацоўнікі розных службаў райвыканкама, ад сацыяльнай да ідэалагічнай, вылучаныя ў тым ліку і шляхам збору подпісаў ад грамадзянаў. Акрамя таго, у склад камісіі ўваходзяць адзін дырэктар спартыўнай установы, два спецыяліста з кіраўніцтва раённых медыцынскіх установаў, два педагога (намеснік дырэктара ліцэя і кіраўнік прафсаюза) і два кіраўніка праўладных грамадскіх арганізацыяў раёна - ветэранскай і БРСМ, перадаюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Менскія раённыя ўлады не сталі прыкладам для гарадскіх уладаў Менска ў адкрытасці інфармацыі. Пра месцы працы чальцоў тэрытарыяльных камісіяў сайт Менгарвыканкама па-ранейшаму маўчыць. Такая закрытасць сталічнай ўладнай эліты наводзіць на думку, што, верагодна, у гарадской і дзевяці раённых камісіях Менска стаўленікі прэзідэнцкай вертыкалі «робяць надвор'е» і ўплываюць на волевыяўленчыя працэсы яшчэ больш, чым гэта можа мець месца ў прысталічных раёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках