27 снежня 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб Лукашэнкі загадаў забяспечыць пікеты педагогамі (Фота дакумента)

25

СМІ атрымалі копію дзіўнага дакумента аб удзеле педагогаў у пікетах за Лукашэнку.

На копіі дакумента, які апынуўся ў распараджэнні «Еўрарадыё», на кожны дзень на працягу двух тыдняў пазначаны час, нумары школаў і дзіцячых садкоў, ад якіх патрабуецца даць сваіх супрацоўнікаў на пікет каля менскага рынку «Серабранка».

У дакумента няма ні нумару, ні пячаткі, ні подпісу. Адрасаты - «кіраўнікі ўстановаў адукацыі». Іх просяць «забяспечыць удзел маладых ініцыятыўных супрацоўнікаў».

Графік складзены ад імя Анжелы Насковай, начальніцы аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы Упраўлення адукацыі Ленінскага раёна г. Менска.

У гутарцы з «Еўрарадыё» Анжэла Наскова факт існавання графіка пікетавання каля рынка «Серабранка» не адмаўляла:

«Графік зроблены так, каб людзям было зручна, каб маглі чаргавацца, каб не было нагрузкай для іх. Мы прапануем педагогам выйсці ў гэты час пікетаваць, але яны самі па сваім жаданні ідуць».

Па словах Насковай, ініцыятыва скласці графік належыць не адукацыйнаму ўпраўленню раёна, а штабу Лукашэнкі.

«Гэта па рэкамендацыі штаба быў распісаны час усіх ініцыятыўных людзей, як яны стаяць. У нас Асіпчук Святлана Анатольеўна - прадстаўніца нашага штаба, і гэта распрацоўвалася разам з ёй, гэта не тое што я сабе ўзяла распрацавала. Я сама ініцыятыўная асоба, і мы працуем толькі праз штаб, толькі з яго згоды. Тое, што яны нам сказалі, - так мы і робім», - паведаміла супрацоўніца выканкаму.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках