15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская міліцыя «абараняе» вну ад апазіцыйных пікетчыкаў

17

Часам супрацоўнікі праваахоўных органаў проста не ведаюць, як дзейнічаць у супрацьзаконнай сітуацыі.

Сябры ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева ў Гомелі вырашылі 20 кастрычніка змяніць месца свайго пастаяннага пікету каля ўнівермага паведамляюць «Гомель» - перайшлі да галоўнага корпуса ўнівэрсітэта імя Ф. Скарыны і корпуса філалагічнага факультэта. Адразу ж ахоўнік універсітэта праявіў выключную пільнасць і выклікаў міліцыю. Бо акрамя таго, што зборшчыкі подпісаў стаялі на ганку галоўнага корпуса, яны яшчэ і бел-чырвона-белыя сцягі разгарнулі. Варта заўважыць, што ў адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама, універсітэты не з'яўляюцца месцам, забароненым для правядзення пікетаў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Міліцыя спрабавала пераканаць сябраў ініцыятыўнай групы, што каля універсітэта подпісы збіраць нельга, але тыя, у сваю чаргу, паказалі рашэнне гарвыканкама, у якім нічога не кажацца пра універсітэты як забароненыя для пікетаў месцы.

Супрацоўнікі міліцыі ўзялі тлумачэнні ў ахоўніка універсітэта і пікетоўцаў, нейкі час яны правялі ў вну, нейкі час пастаялі ў нерашучасці каля пікетоўцаў і з'ехалі.

Затым міліцыя зацікавілася пікетам каля філалагічнага факультэта універсітэта імя Ф. Скарыны. Ён таксама праходзіў пад бел-чырвона-белым сцягам, прытым у музычным суправаджэнні - пад песні беларускіх бардаў. Адразу ж на барацьбу з «вальнадумствам» выйшла вахцёрка, якая спрабавала прагнаць пікетоўцаў з ганку універсітэта і крычала, што тут нельга стаяць. Затым падышоў мужчына, які не назваўся, і пераконваў зборшчыкаў подпісаў, што яны парушаюць закон, паколькі стаяць на адлегласці менш за 50 метраў ад прыпынку грамадскага транспарту. Але сябры ініцыятыўнай групы паказалі яму здымкі, на якіх дакладна было бачна, як чальцы ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за А. Лукашэнку стаяць на пікеце адразу каля прыпынку грамадскага транспарту і каля падземнага пешаходнага пераходу. «Я спытаў у таго чалавека - а гэтая група парушае закон? Ён адказаў, што не. Тады я адзначыў, што калі яны не парушаюць, дык і мы таксама - не парушаем», - кажа зборшчык подпісаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках