16 лiстапада 2024, Субота, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'ехаўшы ад Лукашэнкі, Чавес прыбыў у Іран будаваць саюз супраць імперыялізму

12

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, пабываўшы з візітамі ў Расеі, Беларусі і Украіне, прыляцеў у Іран.

На сустрэчы ў Тэгеране Чавес і Ахмадзінежад называлі адзін аднаго братамі і казалі пра тое, што нішто і ніхто не зможа перашкодзіць ім развіваць і ўзмацняць сувязі дзвюх краін. Ахмадзінежад заявіў, што дзве краіны будуць будаваць новы сусветны парадак, у якім не будзе дамінавання ЗША. Чавес, у сваю чаргу, асудзіў міжнародныя санкцыі і «ваенныя пагрозы» ў адрас Ірана, паведамляе NEWSru.com.

За апошняе дзесяцігоддзе Уга Чавес не раз наведваў Тэгеран. Яго асаблівыя адносіны з Ахмадзінежадам будуюцца на іх агульнай нелюбові да ЗША. Чавес быў заўзятым праціўнікам міжнародных санкцый супраць Ірана.

Заходнія краіны, да якіх у выніку далучылася і Расея, лічаць, што іранская ядзерная праграма недастаткова празрыстая, і канчатковай мэтай ўрада Ахмадзінежада можа быць стварэнне ядзернай зброі. Тэгеран настойвае, што праграма носіць выключна мірны характар.

Незадоўга да візіту ў Іран Уга Чавес пабываў у Маскве, дзе правёў сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм'ер-міністрам Расеі Уладзімірам Пуціным і падпісаў пагадненні аб будаўніцтве АЭС у Венесуэле, а таксама кантракт на пастаўку лацінаамерыканскай краіне 35 танкаў.

Пазней, ужо знаходзячыся ў Кіеве, Чавес пацвердзіў, што яго краіна купляе ў Расеі комплексы СПА С-300, якія раней Масква адмовілася прадаваць Тэгерану. У сувязі з гэтым Ізраіль звярнуўся да ЗША з просьбай адгаварыць Маскву ад продажу зенітных комплексаў С-300 Венесуэле з-за боязі, што яны могуць быць затым перададзеныя Ірану, паведамляла агенцтва AP.

Паміж візітамі ў Маскву і Кіеў венесуэльскі лідар наведаў беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку. Абодва яны таксама заявілі, што гатовыя змагацца з сусветным імперыялізмам і капіталізмам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках