15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціск на сябраў ініцыятыўнай групы Саннікава

37

Супраць сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты Ларысы Караленкі невядомыя разгарнулі сапраўдную тэлефонную вайну.

Ларыса Караленка выконвае абавязкі памочніка кіраўніка ініцыятыўнай групы і адказвае за перадачу подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. На яе мабільны тэлефон, нумар якога яна пакінула ў некалькіх выбарчых камісіях, пачалі паступаць незразумелыя тэлефанаванні.

«Тэлефанаванні з некалькіх мабільных і стацыянарных нумароў паступаюць пераважна ў вячэрні час, раз пятнаццаць тэлефанавалі ўначы. У слухалку маўчаць. Калі я на гэтыя нумары ператэлефаноўваю – ці не здымаюць трубку ці здымаюць, але зноў маўчаць у яе. Раніцай мае сябры ператэлефанавалі па гэтых нумарах з іншых тэлефонаў. Тыя, хто адказвалі, відавочна хваляваліся і, як той казаў, «блыталіся ў паказаннях». Казалі, што памыліліся нумарам, што мог тэлефанаваць хтосьці са сваякоў, то кідалі слухалку, то прасілі прабачэння», -- распавяла Ларыса Караленка прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Падобныя тэлефанаванні сталі паступаць і іншым сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Ціск пачаўся з тэлефанаванняў з гэтых тэлефонаў: +375 29 263 67 21, +375 29 508 35 63. У выпадку, калі тэлефоннае хуліганства працягнецца, будуць апублікаваныя і іншыя тэлефоны, а таксама будзе пададзеная заява ў міліцыю.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках