15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябраў ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава выклікаюць у міліцыю

12

Актывісты не сумняваюцца, што выклік на допыт звязаны выключна з выбарамі прэзідэнта Беларусі, якія маюць адбыцца.

Сябраў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава выклікаюць на допыт у міліцыю. Кіраўніку Менскага гарадскога выбарчага штабу Андрэя Саннікава Яўгену Афнагелю і яго жонцы Паліне Кур'яновіч паведамілі позвай, што іх выклікаюць у Першамайскі РУУС г. Менска ў якасці сведак па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 205, ч.1 - «Крадзеж», перадае сайт «Еўрапейская Беларусь».

Гаворка ідзе пра прапажу рацыі ў аднаго з амапаўцаў падчас затрымання актывістаў апазіцыі на акцыі «Патрабуем міжнароднага расследавання!» 16 жніўня 2010 года. Супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што на відэазапісу бачна, як Паліна Кур'яновіч падымае рацыю, якая выпала у амапаўца, у момант затрымання і збіцця мірных дэманстрантаў.

«Калі на акцыі 16 жніўня пачалі збіваць і затрымліваць маіх сяброў, у аднаго з амапаўцаў выпала рацыя. Я падняла гэтую рацыю, і калі ўсё супакоілася, аддала першаму міліцыянту, які патрапіўся, каб ён вярнуў яе, куды трэба. Зрабіла гэта для таго, каб пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў і неабгрунтаваных абвінавачванняў у адрас удзельнікаў акцыі», - распавяла Паліна Кур'яновіч.

Яўген Афнагель не сумняецца ў тым, што гэты выклік звязаны выключна з выбарамі прэзідэнта Беларусі, якія маюць адбыцца.

«Сёння раніцай я патэлефанаваў следчаму Дзмітрыю Леанідавічу Рамзевічу, сказаў, што расцэньваю гэта як дзеянні па зрыве збору подпісаў і прапанаваў перанесці сустрэчу на наступны панядзелак. Ён адказаў, што на яго цісне начальства, сказаў, што яго «парвуць», калі ён не дапытае нас да серады. У выніку дамовіліся на сераду на 16.00»,- распавёў Яўген Афнагель.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках