16 лiстапада 2024, Субота, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прозвішчы экспертаў АБСЕ па справе аб гібелі Алега Бябеніна не абвяшчаюцца

8

Сёння ўвечары ў Менск прыбылі два эксперты АБСЕ.

Эксперты АБСЕ са Швецыі і Нарвегіі будуць расследаваць матэрыялы праверкі смерці журналіста Алега Бябеніна. Прозвішчы экспертаў не будуць абвешчаныя, у тым ліку і пасля завяршэння іх місіі ў Беларусі, перадае «Рыдыё Свабода».

У другой палове дня супрацоўнік прэс-службы офіса АБСЕ ў Вене Фран Мараевіч паведаміў, што эксперты, якіх накіравалі па просьбе беларускіх уладаў, ужо ў Менску. Іх місія пачнецца 26 кастрычніка.

І пасля заканчэння місіі экспертаў іх імёны ў прэсе не будуць распаўсюджвацца. Супрацоўнік прэс-службы АБСЕ ўдакладніў, што эксперты маюць вялікі вопыт работы ў сваіх галінах.

«Яны маюць каля 30 гадоў вопыту ў сваіх галінах. Адзін спецыяліст у крыміналістыцы і медыцыне, другі - у расследаваннях і таксама ў крыміналістыцы. Экспертам, пра якіх ідзе гаворка, раней прыходзілася выконваць падобныя місіі ў іншых краінах свету», - паведамілі ў прэс-службе АБСЕ.

Нагадаем, заснавальнік і кіраўнік сайта charter97.org Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават ў даце наступлення смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту. Алег Бябенін быў асноўным сябрам каманды кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках