16 лiстапада 2024, Субота, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на другім месцы ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі

6

І гэта пры тым, што ў разлік бяруцца афіцыйныя, а не рэальныя паказчыкі інфляцыі.

Беларусь на другім месцы ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі, сведчыць інфармацыя Расстата, падрыхтаваная на аснове публікацыяў Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і дадзеных, якія размяшчаюцца ў сетцы Інтэрнэт у адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дадзеных (ССРД) МВФ.

Афіцыйная інфляцыя ў нашай краіне за пазначаны перыяд склала 6,8%. Апярэдзіла Беларусь па гэтым паказчыку толькі Украіна з узроўнем інфляцыі ў 7,4%.

Ніжэй чым у Беларусі інфляцыя склалася ва ўсіх суседніх краінах. Так, у Расеі спажывецкія кошты выраслі на 6,2%, у Літве - на 2,5%, у Польшчы - на 2,0%, у Латвіі - на 1,7%.

Пры гэтым у сярэднім па краінах Еўрапейскага звяза інфляцыя з пачатку года склала 1,5%, у верасні - 0,2%.

У верасні 2010 года сярод замежных краінаў, якія разглядаліся Расстатам, найбольшы рост спажывецкіх коштаў у параўнанні з папярэднім месяцам адзначаўся ва Украіне (на 2,9%), Грэцыі (на 1,9%), Беларусі (на 1,6%).

Нагадаем, што прыведзеныя дадзеныя па Беларусі з'яўляюцца афіцыйнымі. Паводле інфармацыі незалежных экспертаў, рэальныя лічбы інфляцыі ў нашай краіне значна вышэй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках