28 снежня 2024, Субота, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ мае намер паскорыць падпісанне дамовы аб асацыяцыі з Украінай

Еўразвяз таксама імкнецца да прагрэсу ў дыялогу па лібералізацыі візавага рэжыму.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан па выніках сустрэчы 26 кастрычніка ў Брусэлі з міністрам замежных спраў Украіны Канстанцінам Грышчанка заявіла, што Еўразвяз хоча, каб перамовы па дамове аб асацыяцыі з Украінай і стварэнні з ёй зоны свабоднага гандлю прасунуліся наперад, перадае БелаПАН.

«Украіна з'яўляецца еўрапейскай краінай, - цытуе Эштан інфацэнтр Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства (ENPI). - Нашыя адносіны вельмі важныя, і мы хочам паглыбляць і развіваць іх».

Грышчанка паведаміў, што на сустрэчы быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў у святле хуткага саміта Украіна - ЕЗ, запланаванага на 22 лістапада.

Сярод гэтых пытанняў - правядзенне канстытуцыйнай рэформы, якую Эштан назвала адным з ключавых прыярытэтаў для Украіны: «Мы спадзяемся, што яна будзе ажыццяўляцца ў ходзе ўсёабдымнага працэсу з мэтай устанаўлення трывалай сістэмы стрымак і супрацьвагаў, узгодненай з еўрапейскімі стандартамі».

Эштан таксама паведаміла, што абмянялася з украінскім калегам думкамі па пытаннях адносінаў з Расеяй, «якая з'яўляецца стратэгічным партнёрам для абодвух бакоў», а таксама з нагоды сітуацыі ў Прыднястроўі і Беларусі.

«Мы разгледзелі сітуацыю ў Беларусі, якая рыхтуецца да выбараў 19 снежня. Правядзенне гэтых выбараў прэзідэнта будзе вельмі важнае для нашых адносінаў», - адзначыла Эштан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках