16 лiстапада 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў-2026

59

Вядомы журналіст і блогер Віктар Малішэўскі ўявіў, як будуць выглядаць праз тры прэзідэнцкія тэрміны на чацвёрты дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты.

Уявіўшы Андрэя Саннікава ў 2026 годзе, праз тры прэзідэнцкія тэрміны, Віктар Малішэўскі піша ў сваім блогу:

«Як паведамляе сайт charter97.gov.by, «Беларусь згодная інтэгравацца ў Еўропу і нават уступіць у Еўразвяз, але толькі на роўных правах з вядучымі еўрапейскімі дзяржавамі». Дэмакратыя павінна быць роўнадаходнай! «Гэта нашая прынцыповая ўмова, выпакутаваная ў акопах Другой сусветнай і на плошчы ім.Саннікава ў 2010-м. Нашыя партнёры гэтага, на жаль, пакуль не разумеюць! Нас не задавальняе той факт, што дэмакратыя ў Германіі каштуе краіне на парадак ніжэй. Хай крэдытуюць, а там паглядзім», - перадаюць словы прэзідэнта Беларусі вядучыя еўрапейскія агенцтвы.

БелТА паведамляе: Падведзеныя вынікі Усебеларускай акцыі «Дзеці пішуць каменты на сайце Хартыі’97». Пад лепшымі каментарамі падпішацца сам прэзідэнт, яны будуць зачытаныя ў прамым ТБ-эфіры на ўсіх тэлеканалах краіны падчас Калыханкі.

...і культурны анонс: Свабодны тэатр запрашае на Менск-Арэну на прэм'еру спектакля «Пакаленне Патэк Філіп». Пасля заканчэння спектакля адбудзецца хакейны матч з удзелам «Дынама-Менск» і «Ак-Барс». Просім гледачоў не разыходзіцца пасля спектакля і падтрымаць нашых хаця б у першым перыядзе».

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках