16 лiстапада 2024, Субота, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад апёкаў памёр яшчэ адзін працоўны «Пінскдрэва»

9

27 кастрычніка ў Пінску пахавалі трох загінулых у выніку выбуху і пажару на «Пінскдрэве».

З'явіліся ў сераду і звесткі пра смерць яшчэ аднаго, чацвёртага пацярпелага. Арганізацыю і аплату жалобных мерапрыемстваў ўзяў на сябе прафсаюзны камітэт прадпрыемства, паведамляе «Радыё Свабода».

Адміністрацыя завода акажа дапамогу пацярпелым ад пажару на «Пінскдрэве» грашовымі кампенсацыямі. Сем'і загінулых атрымаюць па 10 мільёнаў рублёў, пацярпелыя - па тры мільёны рублёў. Гэта будуць страхавыя выплаты: кожны працоўны быў застрахаваны ў «Белдзяржстраху» ад няшчасных выпадкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках