15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя ўжо вылучыла ва ўчастковыя выбаркамы больш за 1000 чалавек

13

З улікам вылучэнцаў шляхам збору подпісаў гэтая лічба можа дасягнуць дзвюх тысяч чалавек.

Кампанія «За справядлівыя выбары», якая аб'яднала 14 партый і грамадскіх арганізацый, вылучыла ў склад выбарчых камісій больш за тысячу чалавек, хоць планавалі 500.

Пра гэта 28 кастрычніка паведаміў каардынатар кампаніі Сяргей Калякін, піша «Беларускі партызан».

«Мы перавысілі запланаваны мінімум больш чым у два разы - планавалі вылучыць ў камісіі каля 500 чалавек. Гэта звязана з актыўнасцю людзей, якія падтрымалі нашую кампанію. Пры гэтым я не ўключаю сюды людзей, якія збіраюцца вылучацца ў камісіі шляхам збору подпісаў», - адзначыў Сяргей Калякін.

Палітык сцвярджае, што запланаваную тысячу назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары кампанія «За справядлівыя выбары» таксама вылучыць без асаблівых намаганняў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках