28 снежня 2024, Субота, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кобец: «Усе скептыкі пасаромленыя. Мы ўжо здалі 122 тысячы подпісаў»

29
Уладзімір Кобец: «Усе скептыкі пасаромленыя. Мы ўжо здалі 122 тысячы подпісаў»

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава пазітыўна ацэньвае другую фазу выбарчай кампаніі.

«Паводле справаздачаў сябраў ініцыятыўнай групы ў рэгіёнах і Менску на 28 кастрычніка здадзеныя ў камісіі больш за 122 тысячы подпісаў. Напрыклад, толькі сёння, за адзін дзень, у адной Гарадзенскай вобласці былі здадзеныя дзевяць тысячаў подпісаў у падтрымку Саннікава, і амаль столькі ж на ўсходзе краіны. Інфармацыя з шэрагу рэгіёнаў працягвае паступаць. Агульная лічба будзе вядомая да поўначы.

29 кастрычніка здаванне подпісаў працягнецца, гэта апошні дзень для іх здавання ў камісіі. У канцы дня мы будзем ведаць агульныя лічбы. Мы першымі здалі больш за 100 тысячаў у выбаркамы. Хацеў бы сказаць, што за гэтыя подпісы мы адказваем гарантавана, пасля падвойнай і патройнай праверкі. Многія сцвярджалі, што для беспартыйнага прэтэндэнта Саннікава збор подпісаў стане непераадольнай задачай, але сёння ўсе скептыкі пасаромленыя», - заявіў Уладзімір Кобец.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках