26 снежня 2024, Чацвер, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нешта з памяццю маёй стала (Відэа)

84

Нягледзячы на ранейшыя прызнанні ў фальсіфікацыі выбараў, Лукашэнка заявіў, што «ніколі гэтага не рабіў».

«Я ніколі не фальсіфікаваў выбары, вы заўсёды мяне абіралі вялікай колькасцю галасоў. Я ніколі не дазволю фальсіфікаваць выбары, я ніколі гэтага не зраблю», - заявіў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі Берасця падчас працоўнай паездкі ў Берасцейскую вобласць, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Я павінен зрабіць так, каб наступным прэзідэнтам нельга было зрабіць нешта няправільна». «Ну, намалюем мы лічбы, а потым я прыеду да вас, і як я пагляджу вам у вочы», - адзначыў кіраўнік, сказаўшы, што ў першую чаргу ён не зацікаўлены ў фальсіфікацыях галасавання.

Падчас стасункаў з берасцейцамі, Лукашэнка таксама заявіў пра тое, што на пасадзе кіраўніка дзяржавы выконвае свае абяцанні перад выбаршчыкамі. «Я вам што абяцаў - тое і раблю» - падкрэсліў ён. Ён таксама звярнуўся да тэмы, звязанай з абвінавачваннямі ў яго адрас з нагоды крадзяжу і карупцыі. «Калі хто-небудзь скажа, што я нешта скраў, не верце гэтай сволачы», - заявіў Лукашэнка, адзначыўшы, што сёння немагчыма ад людзей нешта ўтаіць.

Беларускі кіраўнік звязвае дадзеныя абвінавачванні з тым, што «нехта хоча нахіліць Лукашэнку, каб ён стаў згодлівым». «Я яшчэ магу нахіляцца да тых часоў, пакуль вы церпіце. Але што тычыцца людзей, то я самалюбны і не дазволю гэта рабіць (нахіляць - ІФ)», - падкрэсліў кіраўнік.

Лукашэнка таксама заявіў, што «ў Беларусі не будзе прэзідэнта-цара». «Прэзідэнт у Беларусі павінен варушыцца, а калі не будзем варушыцца - краіну загубім», - адзначыў ён.

Даведка charter97.org:

27 жніўня 2009 у інтэрв'ю расейскай газеце «Известия» Аляксандр Лукашэнка заявіў: «За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, для звесткі, 93%. І я прызнаўся потым, калі мяне проста пачалі ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. ...Я аддаў каманду, каб не 93% было, а недзе там 80, я не памятаю, колькі. Таму што за 90 - гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда».

Гэта не першае прызнанне беларускага дыктатара. Упершыню пра фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка заявіў у лістападзе 2006 года ў Менску на прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў.

«Апошнія выбары мы фальсіфікавалі. За Лукашэнку прагаласавала 93 з паловай адсоткі. Але, кажуць, гэта не еўрапейскі паказальнік. Мы зрабілі 86%», - заявіў Лукашэнка. Паводле яго словаў, з боку Еўропы напярэдадні выбараў гучалі абяцанні, што ў выпадку, калі «будзе прыблізна еўрапейскі паказальнік на выбарах, выбары будуць прызнаныя». «Але таксама не атрымалася. Паабяцалі, што прызнаюць, але не прызналі», - канстатаваў ён.

Усе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі за 16 гадоў кіравання Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках