15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выйгралі ЧС па баскетболе, беларускі - на 4 месцы

7

Цяперашні чэмпіянат свету быў першым у гісторыі беларускай зборнай.

Жаночы чэмпіянат свету па баскетболе ў Чэхіі выйграла зборная ЗША. 3 кастрычніка ў фінальным матчы амерыканкі перамаглі гаспадынь першынства з лікам 89:69 (19:14, 21:21, 34:17, 15:17).

Бронзавыя ўзнагароды ў іспанак, якія перамаглі зборную Беларусі - 77:68 (28:15, 13:19, 21:19, 15:15), перадае БелаПАН.

На пятым месцы - Аўстралія, на шостым - Францыя, на сёмым - Расея, на восьмым - Паўднёвая Карэя. Далей размясціліся Бразілія, Японія, Грэцыя, Канада, Кітай, Аргенціна, Малі і Сенегал.

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе заняла 4-е месца. Іспанскія баскетбалісткі ўвесь матч валодалі перавагай і пастаянна вялі ў ліку. У сярэдзіне трэцяй чвэрці беларускі здолелі скараціць разрыў да аднаго бала, але іспанкі зноў нарасцілі бяспечную перавагу.

У складзе зборнай Беларусі найбольшую колькасць балаў набрала Анастасія Верамеенка - 20. Яна ж больш за іншых правяла часу на пляцоўцы - 33 хвіліны.

Адзначым, што цяперашні чэмпіянат свету быў першым у гісторыі беларускай зборнай. Раней падапечныя Анатоля Буяльскага выйгравалі бронзу чэмпіянату Еўропы-2007 і гулялі на Алімпіядзе-2008.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка названая лепшай цэнтравой чэмпіянату свету.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках