27 снежня 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У медыкаў бралі подпісы з парушэннямі

54

4 кастрычніка ў Пінскай цэнтральнай паліклініцы падчас абедзеннага перапынку адбыўся сход калектыву гэтай аздараўленчай установы.

На сходзе выступіла намеснік галоўнага лекара паліклінікі, дэпутат Пінскага гарсавета, Марына Кавалеўская, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Адначасова сп-ня Кавалеўская з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Падчас выступу была апісана эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі. А пасля ўсім прысутным прапанавалі падпісацца за беларускага кіраўніка. Прычым, патрэбны быў толькі подпіс, пашпартныя дадзеныя былі ўзятыя з аддзела кадраў установы. Варта адзначыць, што падчас збору подпісаў настойліва падкрэслівалася тое, што подпіс можна ставіць толькі за аднаго кандыдата.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках