16 лiстапада 2024, Субота, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя заклікае ўлады Беларусі правесці свабодныя выбары

12

Міністэрства замежных спраў Аўстрыі заклікае беларускае кіраўніцтва стварыць умовы ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.

Такі змест быў у заяве, якую зрабіў міністр замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Шпіндэлегер падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валерыем Варанецкім у Вене, перадае «Радыё Свабода».

«Мы заклікаем беларускае кіраўніцтва да стварэння ўмоў для правядзення ў снежні свабодных і справядлівых, у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, прэзідэнцкіх выбараў» - адзначыў Міхаэль Шпіндэлегер, прымаючы Варанецкага і іншых адказных асобаў з МЗС Беларусі.

«Аўстрыя і ЕЗ віталі б цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю, і афіцыйны Менск павінен быць гатовы да гэтага. Асабліва гэта тычыцца дэмакратыі і правоў чалавека. У сувязі з гэтым ЕЗ будзе пільна назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў снежні», - дадаў Міхаэль Шпіндэлегер.

Кіраўнік аўстрыйскага МЗС таксама падкрэсліў, што ні ў ЕЗ, ні ў Аўстрыі «няма мэты ізаляваць Беларусь».

Паводле яго словаў, для таго каб ажыццявіць добрасуседскую еўрапейскую палітыку на доўгатэрміновай аснове, партнёрам трэба кіравацца асноўнымі агульнаеўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках