16 лiстапада 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны адмовілася накіраваць дэсантнікаў на вучэнні АДКБ

10

За вучэннямі будуць назіраць пяць афіцэраў Мінабароны РБ.

Беларусь адмовілася накіроўваць вайсковы кантынгент на сумесныя аператыўна-тактычныя вучэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспекі (КСАР АДКБ), паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных сілаў РФ.

«Беларусь не накіроўвае свой вайсковы кантынгент у Расею для ўдзелу ў сумесных антытэрарыстычных вучэннях КСАР АДКБ пад Чэлябінскам. Замест дэсантнікаў са складу КСАР яна дашле на палігон «Чэбаркуль» пяць афіцэраў Мінабароны, якія будуць назіраць за сумеснымі дзеяннямі баявых падраздзяленняў пяці іншых краінаў АДКБ - Расеі, Арменіі, Казахстана, Кыргызтана і Таджыкістана», - сказаў суразмоўца ИТАР-ТАСС.

«Тым часам, - адзначыў ён, - афіцыйнае запрашэнне Мінабароны Беларусі прыняць удзел у гэтых вучэннях было афіцыйна накіраванае загадзя, як і ваенным ведамствам іншых краінаў АДКБ».

Гэтую інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік ПДВ Расеі палкоўнік Аляксандр Чарэднік. «Апроч расейскіх вайскоўцаў у манеўрах КСАР АДКБ прымуць удзел вайсковыя падраздзяленні пяці краінаў АДКБ, а таксама назіральнікі ад Беларусі», - заявіў ён.

У той жа час, як патлумачыў па тэлефоне прэс-сакратар беларускага ваеннага ведамства палкоўнік Вячаслаў Раменчык, «адзін з пяці нашых афіцэраў будзе адпрацоўваць задачы вучэнняў на пасадзе намесніка камандуючага КСАР АДКБ па ВС Беларусі, чатыры іншыя - будуць дзейнічаць на пасадах афіцэраў штаба КСАР».

Такім чынам у Мінабароны Беларусі даюць зразумець, што іх удзел у сумесных манеўрах АДКБ не абмяжоўваецца пасіўнай роляй назіральнага боку, не каментуючы пры гэтым прычыны адмовы ад адпраўкі на палігон «Чэбаркуль» баявога падраздзялення.

Вучэнні «Узаемадзеянне - 2010» пройдуць 23-28 кастрычніка на палігоне «Чэбаркуль» у Чалябінскай вобласці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках