26 снежня 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзіцячых садках бацькоў просяць прынесці пашпарты

14

Нягледзячы на заявы, што для Лукашэнкі сабрана больш чым дастаткова подпісаў, у рэгіёнах працягваецца кампанія па іх прымусоваму збору.

Так, у полацкім дзіцячым садку № 24 адміністрацыя і выхавацелі прасілі бацькоў прынесці пашпарты і паставіць подпіс за вылучэнне дзеючага прэзідэнта. Некаторыя бацькі падпісваліся, некаторыя адмаўляліся, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Настаўнікаў, якіх у свой час без іх згоды запісалі ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі, у некаторых школах прымушаюць браць некалькі дзён адпачынку за свой кошт, каб яны больш актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі.

На 7 кастрычніка зборшчыкам подпісаў у Полацку даведзены план сабраць па 180 подпісаў да 14 кастрычніка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках