15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Gazeta Wyborcza»: Сікорскі і Вестэрвеле выставяць Лукашэнку ўльтыматум

26

Фальсіфікацыя выбараў ці задушэнне пратэстаў апазіцыі звядуць на нішто стасункі Беларусі з Захадам.

У бліжэйшы аўторак Менск з афіцыйным візітам наведаюць кіраўнікі дыпламатыі Польшчы і Германіі Радаслаў Сікорскі і Гіда Вестэрвеле.

Як піша ў рэдакцыйным каментары «Газета выборча» (пераклад - «Польскае радыё»), абодва міністры хочуць выказаць Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца 19 снежня, дакладнае еўрапейскае пасланне, каб яны былі сумленнымі. «Беларуская апазыцыя б'е трывогу, што выбары будуць сфальсіфікаваныя з тым, каб Лукашэнка перамог ужо ў першым туры - адзначае выданне.

Правесці другі тур беларускаму дыктатару не дазваляе пыха. Бо яго перамога павінна быць эфектнай, нават калі яна яму дастанецца коштам махлярства. Міністры Сікорскі і Вестэрвеле прадставяць Лукашэнку прапанову - сумленныя выбары адкрываюць шанец на паглыбленне супрацоўніцтва з ЕЗ. Іх фальсіфікацыя ці жорсткае задушэнне пратэстаў апазіцыі зводзіць на нішто гэты шанец. Гэтая прапанова гучыць рацыянальна - у Лукашэнкі сёння самыя горшыя ў гісторыі стасункі з Масквой. Расея не аказвае належнай эканамічнай дапамогі, а, значыць, Лукашэнка ў пэўнай ступені вымушаны дамагацца падтрымкі ў Захада».

«Газета выборча» у сваім камэнтары звяртае ўвагу, што беларуская місія міністраў замежных справаў Польшчы і Германіі звязаная з вялікай рызыкай, паколькі шанцы на тое, каб яна была ўвянчаная поспехам, блізкія да нуля, а з іншага боку Лукашэнка можа паспрабаваць выкарыстаць сустрэчу з заходнімі палітыкамі для таго, каб напярэдадні выбараў прадэманстраваць сваю сувязь з еўрапейскай палітыкай.

«Сікорскі і Вестрвелле адпраўляюцца ў аўторак у Менск без празмерных надзеяў на поспех гэтай місіі» - робіць выснову «Газета выборча».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках