27 снежня 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіда Вестэрвеле: «Беларусь мае патрэбу ў свабодных і сумленных выбарах»

6

Напярэдадні візіту міністра замежных спраў Германіі ў Маскву і ў Менск інтэрв'ю з ім апублікавала Süddeutsche Zeitung.

Карэспандэнт выдання Даніэль Брэслер збярог для міністра некалькі вострых пытанняў. Напрыклад, ці падзяляе ён пункт гледжання, што суд над Міхаілам Хадаркоўскім - гэта палітычны працэс.

Вестэрвеле адказаў дыпламатычна. «Дэмакратыя і правы чалавека, - сказаў ён, - гэта пастаянныя тэмы падчас маіх візітаў у Расею». Акрамя афіцыйных гутарак, у планах міністра сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі.

Дыпламат не ўзяўся вызначыць аддаленасць Расеі ад прававой дзяржавы: «Гэта нельга вымераць ў метрах альбо сантыметрах». Аднак ён падкрэсліў, што стратэгічнае партнёрства ўключае ў сябе не толькі эканамічныя інтарэсы, але таксама і сістэму каштоўнасцяў.

Міністр таксама выказаў меркаванне пра еўрапейскую архітэктуру бяспекі, ініцыятарам якой з'яўляецца расейскі прэзідэнт Мядзведзеў. Ён расцэньвае гэтую ініцыятыву як «волю да сумеснай дзейнасці» і таму вітае.

У планах Вестэрвеле таксама візіт у Беларусь, якую ён збіраецца наведаць разам з яго польскім калегам Радаславам Сікорскім.

Неўзабаве ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Міністр заявіў, што «Беларусь мае патрэбу ў свабодных і сумленных выбарах». Ён падкрэсліў, што Захад не ўмешваецца ў перадвыбарную барацьбу, але перадае «адназначнае палітычнае пасланне»: Еўропу «не могуць не хваляваць дзяржаўныя рэпрэсіі напярэдадні выбараў». Вестэрвеле таксама нагадаў, што «празрыстая перадвыбарная барацьба» патрабуе, у прыватнасці, «свабоднага доступу да СМІ для партый і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках