28 снежня 2024, Субота, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Найбольшая падтрымка на Гарадзеншчыне - у Саннікава

4
Праваабаронцы: Найбольшая падтрымка на Гарадзеншчыне - у Саннікава

Штабы дэмакратычных прэтэндэнтаў падсумавалі вынікі збору подпісаў.

У Гарадзенскай вобласці, паводле дадзеных кіраўнікоў штабоў, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі здадзена:

за Рыгора Кастусёва каля 7500 подпісаў, з іх каля 6000 у Гародні;

за Уладзіміра Някляева каля 12700 подпісаў, з іх каля 7000 у Гародні;

за Яраслава Раманчука каля 15700 подпісаў, з іх каля 8000 у Гародні;

за Віталя Рымашэўскага каля 10000 подпісаў, з іх каля 3500 на Гародні;

за Андрэя Саннікава - каля 23000 подпісаў, з іх каля 17000 ў Гародні.

Такім чынам, адзначаюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», найбольшую падтрымку на этапе збору подпісаў у рэгіёне атрымаў лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. Назіральнікі адзначаюць, што актыўнасці ініцыятыўных групаў іншых незалежных прэтэндэнтаў у рэгіёне не назіралася, практычна адсутнічаюць іх структуры, з якімі можна мець зносіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках