26 снежня 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолагі: Беларускі дыктатар ідзе па слядах Гітлера

50
Палітолагі: Беларускі дыктатар ідзе па слядах Гітлера

Палітолагі ўбачылі паралелі паміж лукашэнкаўскім Усебеларускім сходам і сходамі ў гітлераўскай Германіі.

IV Усебеларускі народны сход пройдзе ў Менску 6-7 снежня, менш чым за два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў. На абмеркаванне выносяцца вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2006-2010 гады і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады.

У інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» палітолаг Уладзімір Мацкевіч выказаў сумнеў у здольнасці такіх сходаў хоць неяк уплываць на далейшае развіццё краіны. «Ні ў адной дэмакратычнай краіне такога няма і быць не можа. Ёсць адпаведныя прадстаўнічыя інстытуты, праз якія і адбываецца ўзаемадзеянне ўлады і народа».

Палітолаг параўноўвае Усебеларускі народны сход з сустрэчамі на Кубе. «Тут быццам бы адбываецца ўзаемадзеянне Кастра з народам: адзін кажа, а народ моўчкі слухае, - кажа Уладзімір Мацкевіч. - Такія ж сходы праводзіў Гітлер і спецыяльна ствараў архітэктуру для такіх форумаў».

Уладзімір Мацкевіч раскрытыкаваў такога кшталту практыку «раіцца з народам». «Склікаецца народ, які нічога не можа сказаць. Склікаюцца выпадковыя ці спецыяльна адабраныя людзі, якія будуць толькі моўчкі слухаць і пляскаць у ладкі на любую прапанову ўладаў», - дадаў палітолаг.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках